У “ЭПОХУ РЫЦАРСТВА” (верш). Май Ван Фан. З в’етнамскай. Пераклад Марыі Кобец
Май Ван Фан
З в’етнамскай. Пераклад Марыі Кобец
Чытае Марыі Кобец

Паэтэса Марыі Кобец
У “ЭПОХУ РЫЦАРСТВА”
Блішчаць мячы і
грукаюць даспехі –
Сярэднявечча ў
вобразах жывых.
“Эпоха рыцарства” пад Мінскам.. Вехі
Сціраюцца між граняў
векавых.
Гарцуюць рыцары на
конях і са спрытам
Трапляюць дзідамі ў
мішэнь наўздзіў.
Бацькоўскі гонар,
ваяры, што з каларытам
Ствараюць спеў
гарэзлівых цяціў.
Дух баявы трымаецца
ў паветры,
Як крэпасць – у даспехах змагары.
І смерць не
страшыць у памкненні гэткім –
Быць абаронцамі ў
радзіннае зямлі.
Агмень палае…
Быль гэта, ці
небыль? –
Яднанне музыкі,
традыцый, чысціні!
А побач, тут жа – “Крыжачок”
да неба,
“Лявоніха” ды
“Юрачка” ў віры.
І кожны ў тую хвілю
рыцар –
Айчыны-маці, рэк,
палёў, лагчын!
І я ад ранняй
зоркі-зараніцы –
В’етнамскай дэльты блаславеннай
сын.

