БУЛЬБЯНАЯ БАБКА (верш). Май Ван Фан. З в’етнамскай. Пераклад Марыі Кобец
18/09/2021 11:35:00
Май Ван Фан
З в’етнамскай. Пераклад Марыі Кобец
Чытае Марыі Кобец

Паэтэса Марыі Кобец
БУЛЬБЯНАЯ БАБКА
Мне б між зямель заакіянскіх
вольных
Адчуць на хвілю бабкі бульбяное
смак.
А лепш – вярнуцца
ў марывах свавольных
На Беларусь, у інтэрнат
студэнцкі ў снах.
О, як тады мне смакавала бабка…
Зрэшты –
Кранала й сэрца пенкнасць за
акном:
Вунь птушачкі ўступаюць бойка ў
спрэчку,
Лістоту кружыць ветрык зноў і
зноў.
Сваёй няхітрай бульбяной
патравай
Я б падзяліўся б рыбкамі і ў пуць.
І скіраваўся б к гарызонту апантана –
Сустрэць світанне ды напоўніцу ўдыхнуць
Той даўні дзень, што стрэў з
такім імпэтам,
Са смакам бабкі беларускай бульбяной
–
Юнацтва смакам, цеплынёй
сагрэтым,
Часоў далёкіх – Беларусі маладой.