БІЯГРАФІЯ МАЙ ВАН
ФАНА

Chân dung MVP (1) – Ký họa của KTS-HS Nguyễn Tùng Lâm
Май
Ван Фан нарадзіўся ў 1955 годзе ў Кімшоне, правінцыі Ніньбінь у дэльце Чырвонай
ракі ў паўночнай частцы В’етнама. У цяперашні час пражывае і працуе ў горадзе
Хайфон.
Уладальнік
шэрагу в’етнамскіх і міжнародных літаратурных прэмій, у тым ліку прэміі Асацыяцыі
пісьменнікаў В’етнама ў 2010 годзе і Літаратурную прэміі Шыкада ў Швецыі ў 2017
годзе.
Аўтар
16-ці кніг вершаў і кнігі «Крытыка – нарысы» у В’етнаме. 26 яго паэтычных кніг
выдадзены і выпушчаны ў замежных краінах і ў сетцы распаўсюду кніг Amazon.
Вершы
Май Ван Фана публікаваліся на старонках газет і часопісаў многіх краін: Швецыі,
Новай Зеландыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, Аўстраліі, Турцыі, Румыніі,
Узбекістана, Індыі, Паўднёвай Карэі, Ганконга, Інданезіі, Тайланда, арабскіх
краінаў…
Творы
Май Ван Фана перакладзены на 36 моў, у тым ліку: англійскую, французскую,
рускую, беларускую, іспанскую, нямецкую, шведскую, нідэрлансдскую,
албанскую, сербскую, македонскую, чарнагорскую, славацкую, румынскую, турэцкую,
узбекскую, казахскую, арабскую, кітайскую, японскую, карэйскую, інданезійскую,
тайскую, непальскую, мангольскую, хіндзі і
бенгальскую (Індыя)...
