Дзе неба прасторнае (верш). Май Ван Фан. Пераклад Рагнеда МАЛАХОЎСКАГА
31/07/2025
Май Ван Фан
Пераклад Рагнеда МАЛАХОЎСКАГА

Рагнед Малахоўскі
Дзе неба прасторнае
Вы
ўздымаеце жар над часам.
Паблізу
віллівай прамяністай ракі
Дрэвы
высыхаюць ад смагі.
Рыба
перакусвае кручок,
Парушаючы
парадак у часе.
Я
зварочваюся ў клубок
Перад
бясконцым палётам.
Вежа
ахоплівае прастору
Ўсімі
органамі пачуццяў.
Ваша
прычоска пышная,
Як
карона з бісеру
Пад
адкрытым небам.
Ваша
скура слепіць месяц,
Сакаўная
садавіна і залаты рыс
Мільгочуць
на яе
адваротным баку.
Насенне
спее
І
горда выпроствае спіны.
Маланка,
гром, смерч –
Самаўпэўненыя,
Але,
калі праз гарачую пару
Над
звараным рысам
Праступаюць
рысы
Маіх
бабуль і дзядуль,
Я
плачу.
Дзіўныя
паглыбленні
І
раптоўныя адкрыцці
Ўплецены
ў хмарны далягляд,
Кожны
ўдых вяртае надзею,
Падымаючы
грудную імжу
З
рэшткаў непераваранай
памяццю ежы.
Праўда
гоніць літары,
іх
немагчыма суняць.
Мы
самасцвярджаемся,
Калі,
ачуняўшы, бачым знак,
Ахоплены
пашчай агню.
