image advertisement

image advertisement
image advertisement





























 

Бюльбюль (верш). Май Ван Фан. Пераклад Рагнеда МАЛАХОЎСКАГА

Май Ван Фан

Пераклад Рагнеда МАЛАХОЎСКАГА

 

 

Рагнед Малахоўскі

 

 

 

Бюльбюль

 

Невялікая птушка

ў чырвонай шапачцы

З белымі плямкамі

Спявае на дрэве,

што імкнецца ўвысь:

«Чыў...  уіт...  юіт...  тую…  ію...»

Я спяшаюся ў думках намаляваць клетку,

Баючыся, што птушка

вось-вось паляціць.

Ледзь я яе дамаляваў,

як птушка ўзляцела.

Абняўшы дыск сонца,

рамку ветру,

Зялёную галінку дрэва.

І я спяшаюся следам за ёй.

 

У момант яе бясследнага знікнення

я думаю,

Што бюльбюль прыляціць назад,

Каб падзяўбці гусеніц,

Спелай чырвонай садавіны

І выпіць, насалодзіўшыся

кожнай кропляй,

Маёй чыстай вады.

 

«Чыў... уіт... юіт... тую… ію...»

 

Не, не трэба птушцы вяртацца:

Я і цяпер выразна чую гук яе спеваў.

 

 

 

 

 

 

 

BÀI KHÁC
1 2 

image advertisement
image advertisement
image advertisement
image advertisement
image advertisement




























Thiết kế bởi VNPT | Quản trị