image advertisement

image advertisement
image advertisement





























 

Паэтычны мост да новага яднання – Алесь КАРЛЮКЕВІЧ

Паэтычны мост да новага яднання

 

 

Алесь Карлюкевіч

 

 

 

Алесь КАРЛЮКЕВІЧ

 

 

Паэзія В’етнама прыцягвае белару- скіх перакладчыкаў яшчэ з сярэдзіны XX стагоддзя. Першапрычына — тыя падзеі, што адбываліся ў шматпакут- ным краі, з тым народам, які да сваёй вольнасці, да свабоды ішоў праз ваенныя драмы і трагедыі. У 1968 годзе ў Мінску пабачыў свет зборнік пера- кладаў Язэпа Семяжона з класічнай і сучаснай па- эзіі В’етнама «Апалены лотас». Вядомы беларускі перакладчык Янка Сіпакоў амаль паўвека назад перастварыў на мову Купалы «Турэмны дзённік» Ха Шы Міна. Можна згадаць нямала паэтаў і празаікаў В’етнама, чыя творчасць захапіла беларускіх ма- стакоў слова. З бліжэйшых па часе — пераклады, здзейсненыя лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспуб- лікі Беларусь Міколам Мятліцкім. У апошнія гады жыцця ён напружана працаваў над падрыхтоўкай асобнай кнігі перакладаў в’етнамскай паэзіі.

 

У сённяшнім стагоддзі вершы Май Ван Фана гучаць па-беларуску не ўпершыню. Паэт з да- лёкай краіны, шукаючы сімвалы «чыстай красы», імкнучыся туды, «дзе неба прасторнае», трымае ў сваёй мастацкай і генетычнай памяці дым «спа- леных кветак», перад ім праз гарачую пару ад рыса праступаюць рысы твару яго блізкіх і далёкіх прашчураў.

 

Некалькі слоў з біяграфіі в’етнамскага паэта. Нарадзіўся Май Ван Фан у 1955 годзе ў правін- цыі Ніньбінь, у дэльце Чырвонай ракі, у паўноч- най частцы В’етнама. Закончыў у Ханоі факультэт лінгвістыкі і рускай мовы каледжа замежных моў. У 1983 годзе прыехаў на вучобу ў Мінск. Закончыў Беларускі педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка. За- раз жыве ў горадзе Хайфон. Май Ван Фан — аўтар дванаццаці паэтычных кніг, выдадзеных у В’етнаме.

27 яго зборнікаў пабачылі свет у іншых краінах.

 

Творы в’етнамскага паэта перакладзены на сорак моў народаў свету.

Падборка паэтычных твораў Май Ваг Фана, пе- ракладзеных на беларускую мову Рагнедам Мала- хоўскім, які мэтанакіравана працуе ў галіне мастац- кага перакладу, — яшчэ і напамін, што прыйшоў час для нараджэння новага беларускага анталагічнага зборніка, прысвечанага в’етнамскай паэзіі. Збор- ніка, дзе знайшлося б месца і паэтам мінуўшчыны (Нгуен Ду, Ха Суан, Хан Мак Ту, Тан Да) і многім на- шым сучаснікам. Відавочна, што пры яго выданні варта ўлічыць і зробленае згаданым Міколам Мят- ліцкім. Беларуска-в’етнамскі паэтычны мост павінен умацоўвацца. Магчыма, і беларускі мастацкі голас, словы нашых класікаў будуць у сваю чаргу шырока гучаць у В’етнаме, у краіне, насельніцтва якой скла- дае звыш 100 мільёнаў чалавек.

 

Алесь КАРЛЮКЕВІЧ

 

 

 

 

 

 

 

BÀI KHÁC
1 2 

image advertisement
image advertisement
image advertisement
image advertisement
image advertisement




























Thiết kế bởi VNPT | Quản trị