Трымаю цябе ў роце (верш). Май Ван Фан. Пераклад Рагнеда МАЛАХОЎСКАГА
31/07/2025
Май Ван Фан
Пераклад Рагнеда МАЛАХОЎСКАГА

Рагнед Малахоўскі
Трымаю цябе ў роце
Я
заўсёды ўяўляю і веру,
Што
трымаю цябе ў роце –
Там,
дзе ніколі няма войнаў,
хвароб,
Плётак
і намоў, пастак і падману,
Каб
на тваім шляху
Больш
не было вострых шыпоў.
Я
пабудую сцяну,
Каб
бушуючым тайфунам
Перагарадзіць
шлях да цябе.
Ты
лёгенька штурхаешся плячыма,
Упіраешся
грудной клеткай,
Пальцамі
ног у мае шчокі.
Балбочучы
і ціхенька напяваючы,
Нязмушана
дазваляеш
Майму
языку і зубам
Дакранацца
да твайго цела.
У
роце ў мяне ты абароненая
І
можаш быць спакойнай.
Я – рыба, чый рот перапоўнены
Святлом
месяца.
Я
пакідаю сваю зграю
І
накіроўваюся ў бушуючае мора.
