Кветка на гары Іенты (верш). Май Ван Фан. Пераклад Рагнеда МАЛАХОЎСКАГА
31/07/2025
Май Ван Фан
Пераклад Рагнеда МАЛАХОЎСКАГА

Рагнед Малахоўскі
Кветка на гары Іенты
Распусціўшыся
на вяршыні гары,
Яна
спакойная пад моцнымі вятрамі
І
навальнічнымі аблокамі.
Семсот
гадоў таму
Імператар
Чан Нян Тонг
Стаў
будыйскім манахам,
Праходзячы
міма,
Схіляў
перад ёй галаву.
Ты і
я,
Праходзячы
міма, схіляем галаву.
Дзеці
і ўсе, хто праходзяць міма –
Схіляюць
галовы.
Спусціўшыся
да падножжа гары,
Мы
сустрэлі паломнікаў,
Якія
ішлі абапіраючыся
На
тонкія бамбукавыя палкі.
Іх
позіркі былі скіраваныя ўгору,
Дзе
клубіўся дым
Ад
спаленых кветак.
