image advertisement

image advertisement
image advertisement





























 

Купанне ў пачатку года (верш). Май Ван Фан. Пераклад Рагнеда МАЛАХОЎСКАГА

Май Ван Фан

Пераклад Рагнеда МАЛАХОЎСКАГА

 

 

Рагнед Малахоўскі

 

 

 

Купанне ў пачатку года

 

Колькі б я ні мыўся,

Не мог адчуць сябе

Па-сапраўднаму чыстым.

І я вярнуўся, каб вымыць сябе

Святлом лямпы.

 

Падставіў да лямпы плечы,

Абедзве рукі,

Ступні, падбародак, калені,

Свае вочы і нават сухі кашаль

Свой падставіў.

 

Я ліў святло ў кожны зацішны куток,

У патаемны кут, які быў

Як мяжа дня і ночы для парасткаў,

Як гарачая сталь,

Якую загартоўваюць, Апускаючы ў шыпячую ваду,

Як яйка ў наседжаным гняздзе,

Прышчэплены ствол,

Які пусціў бакавыя галіны.

 

Я прымаю ванну,

Чакаючы новую вясну.

Ныраючы ў свет,

Заклікаю шэптам сваіх продкаў

І цела падымаецца да святла лямпы.

 

Ліецца яркае святло,

І пад ім я прамаўляю тваё імя.

Святло плаўна калыхаецца,

Як жывот у цяжарнай.

Я спрабую паклікаць яго

Таго, хто яшчэ вельмі далёка.

Застылае святло лямпы

Ўсё ярчэй і ярчэй.

 

 

 

 

 

 

 

BÀI KHÁC
1 2 

image advertisement
image advertisement
image advertisement
image advertisement
image advertisement




























Thiết kế bởi VNPT | Quản trị