Нясвіжская
літаратура да 800-годдзя горада
Зоя
Кулік
Трэба адзначыць,
што ўзнагарода Гран-пры пайшла ў В’етнам выдатнаму паэту, прафесару Май Ван
Фан. (пераклад – беларускі паэт Руслан Півавараў).
Завяршылася гэтае
пышнае, сумбурнае, напоўненае клопатамі і эмоцыямі свята аднаго з самых значных
гарадоў усходняй Еўропы, а зараз культурнай сталіцы і Мекі турыстаў – горада
НЯСВІЖА.
Гісторыя
Нясвіжскі князёў і легендарнага мудрага роду Радзівілаў, таямнічасць замка і
чароўнасць культурнай спадчыны, якая павінна б у матэрыяльным плане па драбках
вярнуцца з “выгнання”, а пакуль ў духоўным сэнсе, дзякуючы шматлікім
працаўнікам- літаратарам і навукоўцам -даследнікам, у велізарнай меры
ўпрыгожвае сусветную культуру і лунае менавіта тут, у гэтым горадзе- легендзе.
А праца і асцярожнае стаўленне сучасных нясвіжан захавалі і прымножылі росквіт
роднага горада. Гораду пашанцавала, што і ўрад нашай краіны, і “ЮНЭСКА” не
пакідаюць Нясвіж без увагі.
Я заву горад Нясвіж
“месца СІЛЫ і натхнення”. І многія яго так адчуваюць.
Свята горада яшчэ
згадаецца і абмяркуецца неаднаразова. Мне неабходна сказаць велізарны дзякуй
удзельнікам і арганізатарам конкурсу “Табе я, Нясвіж прысвячаю” і прэзентацыі
зборніка па яго выніках, якая адбылася ў гэты дзень у значным гістарычным месцы
– каля помніка асветніку Сымону Буднаму пад эгідай нясвіжскага райвыканкама і
пры непасрэдным удзеле цэнтральнай бібліятэкі імя П. Пранузы.
Зборнік выдадзены
на сродкі фундатараў – гаспадаркі”Лань”, прафсаюзаў АПК (пры пасярэдніцтве
Жыгунова М.І.), прадпрымальніка Куліка П.Д і быў уручаны на прэзентацыі
пісьменнікам. Таксама зборнік атрымалі ўсе школы і бібліятэкі раёна за кошт
сродкаў райвыканкама. Велізарная падзяка за падтрымку і правядзенне мерапрыемства
і выданне кнігі.
У сувязі з вялікай
запатрабаванасцю зборніка мяр-куецца яго перавыданне за кошт замоўцы.
Вельмі прыемна, што
выдавецтва “Юрсапрынт” (Рыжы А.А.) выпусціла ў сціснутыя тэрміны складанку і
зрабіла выданне танней.
Спадзяюся, што творы
выдатных пісьменнікаў, кампазітараў пра Нясвіж, якія ўвайшлі ў зборнік “Табе я,
Нясвіж, прысвячаю” будуць запатрабаваны і перажывуць яшчэ не адно стагоддзе.
Як адна з
заснавальнікаў конкурсу я мела права і ўвяла свой прыз-узнагароду, якая,
спадзяюся, прыжы-вецца і стане брэндам гэтага конкурсу. Гэта статуэтка “Віцязя”
– прыз імя князя Юрыя Нясвіжскага – першага летапіснага князя горада. Сёлета
гэтыя статуэткі- прызы былі дзве. Прыз імя кн. Юрыя Нясвіжскага “Віцязя”
атрымаў беларускі паэт Аляксей Белы за верш “Гімн Нясвіжу”. “Укленчанага
Віцязя” – прыз імя кн. Юрыя Няс-віжскага” атрымала паэтка і радыёвядоўца Ксенія
Любенская (Аксана Смолікава) за верш “Табе я, Нясвіж, прысвячаю радкі”.
Гэтая публікацыя і
прэзентацыя пры шматлікіх удзельніках, спадзяюся, стане афіцыйнай заяўкай на
мой аўтарскі брэнд існавання гэтага прыза.
У намінацыі “Песня”
ўсе творы значныя і неве-рагодна прыгожыя музычна. Знакамітыя Фёдар Баравой і
Алена Сало, Ліза Васількова і Ірына Мезенцава, Тамара Кашчэва і Віктар
Мяцельскі, Вольга Любашына, Уладзімір Сукалінскі, Людміла Круглік, Алена
Жукоўская, Галіна Бабонава – падарылі святу выдатныя песні, якія ўжо вельмі
папулярныя.
Трэба адзначыць,
што ўзнагарода Гран-пры пайшла ў В’етнам выдатнаму паэту, прафесару Май Ван
Фан. (пераклад – беларускі паэт Руслан Півавараў).
А ў конкурсе
ўдзельнічалі пісьменнікі розных краін. Нашу краіну Беларусь і горад Нясвіж
любяць і шануюць, нягледзячы на ўсе перашкоды.
Нізкі паклон усім
вам, дарагія сябры, за творчасць, разуменне і ўдзел у такіх значных для народа
праектах.